Андрэй Арамнаў
Выгляд
Андрэй Арамнаў | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 красавіка 1988 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | цяжкаатлет |
Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нарадзіўся 17 красавіка 1988 году ў Барысаве) — цяжкаатлет зь Беларусі. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.
Выйграў срэбраны мэдаль на Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2006 году ў катэгорыі да 94 кг з сумай 393 кг. На Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2007 году выйграў золата ў катэгорыі да 105 кг з сумай 407 кг. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].
Таксама выйграў золата на дарослым чэмпіянаце сьвету 2007 году ў катэгорыі да 105 кг з сумай 423 кг. На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ў 2008 годзе заваяваў залаты мэдаль у катэгорыі да 105 кг з сусьветным рэкордам у рыўку (200 кг), у штуршку (236 кг), а таксама ў суме — 436 кг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Арамнаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|